Валерый Уладзіміравіч Абрамук
Нарадзіўся |
17 жніўня 1952 (72 гады) |
||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||
Рост | 177 см | ||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
|
Валерый Уладзіміравіч Абрамук (нар. 17 жніўня 1952, г. Гродна) — беларускі футбаліст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец гродзенскіх ДЮСШ і групы падрыхтоўкі пры камандзе майстроў «Хімік» упершыню ў галоўную каманду горада быў запрошаны ў 1969 годзе. Да гэтага паспеў пагуляць за дубль клуба, а таксама ў складзе юнацкай каманды стаць пераможцам другога розыгрышу прыза «Крыштальны мяч». Дэбютаваў у складзе «Нёмана» у першынствах СССР 30 жніўня 1969 у гульні і на працягу 16 сезонаў правёў за гродзенскі клуб 436 каляндарных гульняў, у якіх забіў 52 мяча. Адыграў ва ўсіх матчах першынства СССР у 1979, 1980, 1982, 1983, 1985 1986 і 1987 гадах, прапусціўшы па адной сустрэчы ў 1976, 1977 і 1984 гадах. Восем сезонаў запар у 1979—1986 гадах быў капітанам каманды «Хімік», што з’яўляецца рэкордам гродзенскага футбола.
У складзе «Хіміка» заваяваў першае, другое і трэцяе месцы ў занальных турнірах першынства СССР ў 1980, 1982 і 1983 гадах[1].